Тбілісі: акцыя ў падтрымку батумскай трагедыі
У цэнтры грузінскай сталіцы Тбілісі каля помніка роднай мовы адбылася акцыя ў падтрымку пацярпелых у батумскай трагедыі 8 кастрычніка, калі абрынуўся пад’езд жылога дому.
Пра акцыю распавядае адна з удзельніц Ларыса Пагодская:
„Народ Грузіі салідарны з намі ў нашых палітычных праблемах. І наогул, чыста па-чалавечы: загінулі людзі, і трэба ўшанаваць іх памяць. На сённяшні дзень 9 чалавек, няхай зямля будзе ім пухам”.
На акцыі гучалі таксама і палітычныя лёзунгі:
„Нам вельмі важна паказаць, што мы хоць і з’ехалі з Беларусі, але застаемся з тымі людзьмі, якія засталіся ў Беларусі, якія зараз знаходзяцца за кратамі. Мы іх падтрымліваем і жадаем, каб яны як мага хутчэй былі вольныя, і мы ўсе сустрэліся ў вольнай Беларусі!”
Беларусы Тбілісі таксама хвілінай маўчання ўзгадалі тых людзей, што загінулі ў Батумі.
Беларускае Радыё Рацыя