Тэатр без акцёра і сцэны



Гэта новы тэатральны перформанс Міхала Станкевіча. Падляшскі рэжысёр, вядомы, між іншым, са спектакля пра партызанскі аддзел Рамуальда Райса “Бурага”, пакажа ў Беластоку свой эксперымент пад загалоўкам „Come true”. Рэжысёр пасадзіць дзве публікі насупраць адна адной, якія будуць выконваць задачы апавядальніка. Як кажа Міхал Станкевіч, акцёр у сучасным тэатры ёсць штораз менш патрэбны.

– Спектакль можна глядзець па-рознаму. Неабавязкова гэта мае быць толькі агляд кагосьці на сцэне, напрыклад, акцёра. Глядач можа таксама прыгледзецца да сябе, як ён рэагуе на спектакль. Не патрэбны тут акцёр, а нават ён перашкаджае, бо выступае пасярэднікам. Таму я жадаю працаваць з гледачамі непасрэдна, твар у твар.

 

Спектакль „Come true” адбудзецца 2 і 4 лютага ва Універсітэцкім цэнтры культуры на кампусе па вуліцы Цыялкоўскага, 1N. Пачатак спектакляў у 19 гадзін.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток