„Тэатр горада сяброў” прыехаў на Падляшша



„Тэатр горада сяброў” прыехаў на Падляшша з спектаклем „Ёсць ідэя”.

Акторы Ганна і Павел Харланчук-Южаковы разам з мастачкай Вольгай Коневай менавіта з гэтага спектакля некалькі гадоў таму пачалі дзейнасць „Тэатра горада сяброў”. Галоўная мэта пастановак гэтай творчай суполкі – стварыць свята і гульню для дзяцей і дарослых.

Нават спектакль „Ёсць ідэя” першапачаткова не планавалася паказваць на тэатральнай сцэне, кажуць Павел і Ганна Харланчук-Южаковы:

– Была ідэя зрабіць свята на вуліцы на вуліцы для дзяцей, кшталту дня народзінаў і запрасіць сяброў. Насамрэч дзеянне і ўсё гэта яны разумеюць, што адбываецца. Гэта галоўнае, каб яны разумелі, што адбываецца, а там мы ўжо выведзем таму, што спектакль такая форма інтэрактыўная.

– Што там разумець дзецям? Балдзець ім трэба, а нам трэба ў гэтае балдзець укласці нейкую думку. Каб яны дзеля чагосьці балдзелі. А што тут разумець, усё прыгожае, дарослыя крыўляюцца і нам можна.

„Тэатр горада сяброў” прыехаў на Падляшша другі раз. Летась на фестываль «Одэ» яны прывезлі спектакль „Не хачу быць прынцэсай”. І так уразілі, што былі запрошаныя яшчэ раз. Кажа арганізатарка фестываля „Одэ” Яанна Троц:

– Цудоўным спосабам паказваюць добры кірунак выхавання. Яны робяць гэта не як у школе, а робяць гэта цудоўным спосабам з дапамогай гульні, з дапамогай чагосьці лёгкага. Я пад вялікім уражаннем ад гэтых людзей, а таксама пад вялікім уражаннем ад таго, што яны робяць. Я вельмі задаволена, што мела магчымасць пазнаць такіх людзей, што мы змаглі пасябраваць.

У рамках фестываля „Одэ” спектакль „Ёсць ідэя” паглядзелі ў Белавежы і Беластоку. А сёння (26.09) яго можна будзе пабачыць у Бельскім доме культуры па вуліцы Каперніка а 9.30 і а 11.30.

Беларускае Радыё Рацыя