Тэатральна-фальклорная студыя „Ў нескладанае” пад пагрозай закрыцця
Тэатральна-фальклорная студыя для беларускіх дзетак у Вільне пад назвай „Ў нескладанае” можа апынуцца пад пагрозай закрыцця. Прычынай з’яўляецца адсутнасць фінансавання.
„Унутранае таксама амаль што немагчымае праз тое, што не ўсе сем’і ў эміграцыі валодаюць дастатковай колькасцю сродкаў на дадатковыя дзіцячыя заняткі”, – распавёў адзін з заснавальнікаў Сяржук Тоўсцікаў:
– Збольшага нам сапраўды не проста хапае фінансавання, каб мы маглі ў спектаклях апрануць, зрабіць сцэнаграфію, зрабіць штосьці яшчэ. Дзеці яны візуалісты, тое што мы паказваем на пальцах ім гэта цікава, але ёсць жаданне, каб усё ж такі было прыгожа.
Сяржук Тоўсцікаў дадаў, што лёс Тэатральна-фальклорнай студыі вызначыцца да восені. Уся інфармацыя будзе распаўсюджаная праз сацыяльныя сеткі.
Беларускае Радыё Рацыя