Тэатральна-музычная вечарына да 100-годдзя бежанства



У Бельску-Падляшскім прайшла тэатральна-музычная вечарына пад загалоўкам “Бежанцы”. Вечарыну пачала тэатральная трупа Яанны Стэльмашук-Троц.

DSC_7329

Паказалі спектакль “Бежанцы”. Студзіводскі  калектыў “Жэмэрва” выступіў з  канцэртам “Песні бежанства”. Тэатральная дзіцячая група Бельскага дому культуры “Антракт” паказала пастаноўку “Дзеткі і бежанства”. “Хацелі паказаць, як бежанства сваімі вачыма бачылі дзеткі” – паясняе Альжбета Фіёнік:

– На падставе ўспамінаў дзяцей, якія былі ў бежанстве, мы зрабілі спектакль, які перадусім паказвае чым з’явілася бежанства для дзяцей. А для іх гэта была вялікая прыгода, бо яны не ведалі куды едуць, навошта, што іх чакае ў дарозе. Але ўжо вяртаючыся ў іх былі зусім іншыя адчуванні.

Гэта чарговае мерапрыемства ў Доме праваслаўнай культуры, якое ладзілася  Фондам князя Канстанціна Астрожскага ў рамках 100-гадавіны “Бежанства” – эксадусу  1915 года.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара