Тэатральная рэзідэнцыя “Дом творцаў” у Беластоку прымае заяўкі на ўдзел



Тэатральная рэзідэнцыя “Дом творцаў” у Беластоку прымае заяўкі на ўдзел. Апошні дзень прыёму заявак – 5 жніўня. Удзельнікі збяруцца на Беласточчыне, каб працаваць над тэатральнай пастаноўкай. Запрашаюць далучыцца акцёраў і іншых тэатральных дзеячаў.

Планаваны тэрмін рэзідэнцыі з 11 па 31 жніўня.

Праект рэалізуецца супольна з фондам “Tutaka”, і з’яўляецца перш за ўсё падтрымкай і псіхалагічнай рэабілітацыяй творчых асоб з Беларусі (у тым ліку, якія выехалі за мяжу).

Арганізатары забяспечваюць удзельнікам бясплатнае пражыванне на час рэзідэнцыі (для ўдзельнікаў не з Беластока), праграму і актыўнасці, пакрываюць выдаткі на праезд і харчаванне.