Тэатральны фестываль «ODE»
Тэатральны фестываль «ODE», які побач з «Напрамкам Усход». Напрыканцы верасня ў Беласток прыедуць акцёры з Беларусі, Украіны, Літвы і Грузіі на фестываль «Напрамак Усход», а перад гэтым пройдзе фестываль «ODE», які скіраваны для больш малодшай тэатральнай публікі – моладзі і нават дзяцей.
7 дзён і штодня па некалькі падзеяў. Прэзентацыя найперш творчасці беларусаў Падляшша, якія развіваюць тэатральную культуру на сваёй мове, – кажа каардынатар фестывалю Яаана Троц.
– Ёсць што паказваць апрача майго тэатра «Чрэва». Я раблю спектаклі з групамі моладзі, і гэты спектакль таксама хочацца паказаць. Паказаць гэтых маладых людзей, якія хочуць выступаць, спяваць на сваёй мове. Апрача таго ў гэтым годзе паказваю фільм «Дзюра в глове» польскага рэжысёра Пятра Суботкі, сям’я якога паходзіць з-пад Гарадка. У гэтым фільме ён крыху вяртаецца да гэтага места, як да сябе.
Фестываль пройдзе з 22 па 28 верасня ў розных мясцовасцях Падляшша: Беласток, Бельск-Падляшскі, Орля, Гайнаўка. З Беларусі на яго адмыслова прыедуць «Тэатр Горада Сяброў» і «Лабараторыя Art-Faktar». Фільм «Дыра ў галаве» Пятра Суботкі прэзентуюць у Бельскім доме культуры 22 верасня.
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя