Тэатральны фестываль „ODE” – натхнёны беларускай культурай
Трэці раз свята тэатру на Падляшшы арганізуе фундацыя тэатр „Чрэво” і яе кіраўнікі Яанна і Міхал Троц. Фестываль „Оде”, натхнёны беларускай культурай, мовай і традыцыямі, духам праваслаў’я і гісторыяй, будзе доўжыцца дзевяць дзён – з 23 верасня па 1 кастрычніка.
Кажа ініцыятар тэатру „Чрэво” Яанна Троц:
– Спектаклі з Беларусі і з Польшчы, прафесіянальныя і аматарскія, але ўсе гэтыя спектаклі і іншыя мерапрыемствы будуць датычыць беларускай культуры, беларускага тэатру. Будуць і ў драматычным тэатры ў Беластоку, у беластоцкім лялечным тэатры, у кампусе ўніверсітэцкім, у акадэміцкім цэнтры культуры, у Бельску Падляшскім, у Беларускім музее ў Гайнаўцы, у крэатыўным цэнтры культуры ў Бельску, у Доме праваслаўнай культуры, у тэатры ў Тэрэмісках. У розных-розных месцах. На ўсе спектаклі – уваход вольны.
Таксама Яанна Троц адзначыла: „Адметнасць трэцяга фестывалю „Одэ” ў тым, што акцэнт будзе скараваны менавіта на гісторыю. Удзельнікі і гледачы будуць шукаць, у чым падобная і чым адрозніваецца гісторыя Польшчы і Беларусі”.
Спектаклі „Дзяды” і „Бежэнцы” – гэта расказ пра супольную гісторыю, „Попел і памяць” – трагедыя Падляшша, а „Час Сэконд Хэнд” – зусім іншая перспектыва і іншая гісторыя.
Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя