“Тэатральныя запусты” ў Бельску Падляшскім



У Бельскім Доме культуры прайшлі “Тэатральныя запусты”. Гэта своеасаблівае падвядзенне гадавой дзейнасці тэатральных калектываў, якія ў гэтай установе вядзе Альжбета Фіёнік. “Апрача калектыва „Антракт”, выступілі яшчэ іншыя мае тэатральныя гурткі,” – кажа тэатральны інструктар Альжбета Фіёнік:

– Выступіў “Антракт+” – гэта дзеці і дарослыя разам як абрадавая група, а таксама тэатр сталага чалавека “Рэтра”, які дзейнічае ўжо другі год. Пабачылі на сцэне і лаўрэатаў конкурсу “Трохгалоссе”. Заўсёды на “Тэатральныя запусты” мы запрашаем нашых дэкламатараў.

Ад дзіцячай гульні ў тэатр, праз беларускую абраднасць Бельшчыны, да жартаўлівых сцэнак з сучаснага жыцця – гэта ўсё ўвайшло ў мастацкую праграму вечарыны.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск

Фота аўтара