Тэхніка NATO праехала праз Беласток і Саколку
Ваенная тэхніка арміі ЗША праехала праз Беласток і Саколку на чыгуначных платформах.
На працягу дня на чыгунцы можна было ўбачыць бронетранспарцёры, аўтамабілі „Хамер”, танкі „Абрамс” ды іншую ваенную тэхніку.
Верагодна, яны рухаліся ў напрамку Латвіі і Эстоніі.
