Тэлебачанне гледачоў



Тэлебачанне без буйнога бюджэту ды незалежнае ад донараў. Ці гэта магчыма ва ўмовах рынкавай эканомікі ў перыяд усеагульнай камерцыі? Як аказалася – незалежная інфармацыя важнейшая за высокаякасную карціну ды тэлешоу. Гэта даказалі незалежныя журналісты ва Украіне, якія стварылі «Грамадскае ТВ». 966163_380947625345141_792157105_o

Тэлебачанне транслюецца пераважна праз інтэрнэт, мы выкарыстоўваем самыя простыя і агульнадаступныя тэхналогіі і абсталяванне, – кажа рэдактар „Грамадскага ТВ” Настасся Станко.

Мы незалежныя журналісты, мы ні ад каго не залежым, – працягвае  журналістка. – На што мы сапраўды звяртаем увагу, дык гэта на меркаванне нашых гледачоў. У нас добры кантакт, яны задаюць пытанні ці крытыкуюць нас праз Facebook, мы стараемся пасля крытыкі выпраўляцца. Тэлефануюць нам у Skype ў прамым эфіры, пішуць у Twitter. Мне, напрыклад, вельмі шмат людзей пішуць, тэлефануюць, кажуць, я заўжды зважаю на тое, што людзі кажуць, заўжды чытаю ў прамым эфіры іх пытанні, бо яны нашыя галоўныя інвестары. Мы незалежныя, таму мы намагаемся быць абсалютна абмежаванымі ад палітычнага ўплывау, алігархаў і г.д.

«Грамадскае тэлебачанне» – дабраахвотнае аб’яднанне журналістаў для таго, каб пераадолець цэнзуру і пераадолець такое разуменне, як уласнік, – кажа журналіст тэлеканала Аляксей Мацука. Паводле якога, калектыў «Грамадскага ТВ» паставіў перад сабой мэту – не належыць ні асобнаму алігарху альбо ўласніку, а за кошт грамадства арганізаваць трансляцыю навінаў, дзе няма нават і намёка на прыхарошванне нейкай ідэалогіі; навіны, на якія не ўплывае ўласнік, які даў грошы на развіццё праекта.

Усё грамадства ўдзельнічае ў развіцці праекта, таму яно і ёсць – «грамадскае», – дадае журналіст Аляксей Мацука. – Мы проста адміністратары гэтага праекта. Сёння мы ёсць, заўтра нас можа не быць у гэтым праекце, а ён застаецца, бо грамадскі. Усё, што робіцца, аўтарскае права на ўвесь прадукт  фактычна належыць грамадству, усё абсталяванне, якае набываецца, таксама належыць грамадству – мы проста адмініструем праект.

Праўда – прадукт, які не можа быць танным 

Рэдактар «Грамадскага ТВ» Настасся Станко спадзяецца, што нарэшце ўкраінскае грамадства, на якое і скіраваны праект, усвядоміць, што інфармацыя не можа быць дармовай, што за добрую інфармацыю трэба плаціць. Паводле яе сёння многія ва Украіне нават не задумваюцца, напрыклад, што кожны плаціць за праграмы на дзяржаўным Першым нацыянальным канале. Канал дзяржаўны, таму яго фінансаванне адбываецца з падаткаў.

Дзяржаўнае тэлебачанне ўкраінцы не глядзяць, – кажа Настасся Станко, – але гэты канал існуе за іх падаткі – гэта не малыя сумы грошай. Зараз на Першым нацыянальным працуе паўтары тысячы чалавек, але сем гадзін „Грамадскае” забяспечвала эфір Першага нацыянальнага сваім кантэнтам, і яго рабілі толькі 43 асобы, часамі 40, часамі яшчэ менш. Можна зрабіць невялікімі высілкамі, галоўнае, што нашыя гледачы любяць у нас – гэта тое, што мы жывыя. Тое, што мы часта памыляемся, у нас можна паглядзець, як гэта адбываецца, як выглядае студыя, хто вядучы, што гэтыя людзі робяць. Мы нічога не хаваем ад гледачоў – гэта ў нас асноўнае. Выказваем свае думкі, часам пра тое, што адбываецца, але гледачам гэта таксама патрэбна. У нас вядучы – гэта чалавек, які думае, а не проста «гаворачая галава».

„Грамадскае тэлебачанне” выдала ў эфір новы тып журналістыкі. Пра што расказвае іншая журналістка Таццяна Козырава:

Насамрэч ёсць такі феномен узаемазамяняльнасці, калі адзін чалавек – мультыфункцыянальны, ён можа выходзіць на вуліцу “стрыміць”, ён з’яўляецца выпускным рэдактарам, ён таксама можа быць вядучым у кадры. Час ад часу я яшчэ працую вядучым у кадры – гэта абсалютная самадастатковая журналісцкая адзінка. У гэтым унікальнасць „Грамадскага”, бо людзі самі могуць зняць матэрыял, яго змантаваць, выпусціць у эфір, пракаметаваць, быць экспертам у тым ці іншым пытанні. Чалавек, які на месцы падзей, ён найлепшы вядучы. Нашыя вядучыя не дыктары, яны не чытаюць толькі тое, што ім пішуць, яны размаўляюць пра тое, што яны бачылі на ўласныя вочы.

Стрымінг – гэта новая форма журналістыкі, якая добра сябе зарэкамендавала на Еўрамайдане. Праца стрымера выглядае наступным чынам: гэта чалавек, які ўсёды са смартфонам, тэлефонам або планшэтам, у якога з сабой яшчэ ёсць роўтэр, і напрыклад па you-stream або па Skype ён можа ўключацца з месца падзеяў. Для гэтага сёння не патрэбна высокатэхналагічнае абсталяванне, машыны, якія перадаюць сігнал, і так далей. Журналіст аператыўна можа перадаць карцінку – гэта мінімальныя затраты для тэлекампаніі, але гэта часамі эксклюзіўная інфармацыя з месца падзеяў. Але, праўда, карцінка пры такой тэхналогіі не заўсёды можа быць якаснай.

Фактычна ўсе нашыя журналісты знаходзяцца ўвесь час онлайн, – працягвае журналіст Аляксей Мацука. – У кожнага па два-тры мадэмы нават з сабой ёсць, зараднае прыстасаванне для ноўтбуку, зарадныя для ўсіх тэлефонаў і айпадаў, таму ніхто не бывае па-за зонай доступу, мы ўвесь час збіраем навіны. Мы ўвесь час арганізоўваем стрым-трансляцыі, мы арганізоўваем просты доступ журналістам, які можа аператыўна даць навіны. Больш за тое, мы супрацоўнічаем і з зарэгістраванымі тэлекампаніямі, якія маюць дзяржаўныя ліцэнзіі, яны нам прадастаўляюць свае відэа.

Часам вельмі цяжка канкураваць, напрыклад, з „1+1”, часам з ТСН, з іх службай навін – я кажу пра найбольшы ўкраінскі канал, – працягвае Настасся Станко, – У іх заўсёды будзе лепшая карцінка, яны могуць зняць больш эксклюзіва, заплаціўшы, паехаўшы, паляцеўшы – гэта для нас будзе складана. Але мы вельмі часта іх апярэджваем у навінах таму, што вялікія каналы не могуць сабе дазволіць уключыць чалавека праз Skype, бо гэта не вельмі якасна будзе, а мы можам. Мы атрымліваем інфармацыю хутчэй, бо мы больш мабільныя. Будучыня ўсё ж за незалежнымі СМІ, я лічу, бо свет вельмі хутка змяняецца, інфармацыя вельмі хутка змяняецца.

Падабаецца калектыў, што важна для журналіста – знаходзіцца ў калектыве, дзе ўсе цябе матывуюць да працы, – кажа Таццяна Козарава. – Ты ўвесь час знаходзішся ў коле лепшых журналістаў Украіны, я не пабаюся гэтага слова – журналістаў незалежных. Больш за тое, журналістаў, якія не згодныя на кампраміс, не згодныя працаваць на камерцыйных тэлеканалах толькі для таго, каб атрымліваць больш грошай, чым яны могуць атрымаць тут. Гэта людзі гонару, людзі сумлення, гэта людзі, якія з вялікай літары Журналісты. Пачуць ад гэтых людзей інфармацыю – гэта значыць атрымаць праўдзівую карцінку таго, што ёсць, праўдзівую карціну падзей дня.

original-6473_594862207200813_122842383_n

„Грамадскае тэлебачанне” фінансуецца гледачамі, кожны можа ахвяраваць на праект. А паглядзець телеканал можна на старонцы http://www.hromadske.tv.

Радэк Дамброўскі, Кіеў. Для праекта «Месца для прэсы»