Тэлефон заснавальніцы «Медузы» заразілі праграмай-шпіёнам
Тэлефон заснавальніцы і кіраўніцы выдання «Медуза» Галіны Цімчанкі на пачатку году быў заражаны праграмай-шпіёнам Pegasus, паведамілі некамерцыйная арганізацыя Access Now і само выданне.
Паведамляецца, што пра магчымы ўзлом Цімчанкі 22 чэрвеня папярэдзіла карпарацыя Apple. Рэдакцыя «Медузы» звярнулася па дапамогу да Access Now, тыя даследавалі прыладу і пацвердзілі напад.Як гаворыцца ў заяве Access Now, пераклад якой публікуе «Медуза», узлом адбыўся праз два тыдні пасля таго, як расейскія ўлады абвясцілі «Медузу» «непажаданай арганізацыяй». Падкрэсліваецца, што гэта першы пацверджаны выпадак, калі праграма Pegasus – распрацоўка ізраільскай кампаніі NSO Group – была ўжытая супраць расейскага журналіста.
Рэдакцыя «Медузы» месьціцца ў Латвіі. тэлефон меркавана быў заражаны 10 лютага 2023 г. або каля гэтай даты, у гэты час Цімчанка знаходзілася ў Бэрліне. На тэрыторыі ЕС былі выяўленыя як мінімум 14 краін і 22 ведамствы, якія выкарыстоўваюць Pegasus.