„Тэрапія” ад Лешэка Бальцэровіча



Лешэк Бальцэровіч распавёў пра сваё бачанне ўкраінскіх рэформ у інтэрв’ю ўкраінскаму тэлеканалу ТСН.

7balcc

З падрабязнасцямі – наш украінскі карэспандэнт Марцін Война:

– Расейская агрэсія стала для Украіны сапраўднай шокавай тэрапіяй, якая можа нават палепшыць эканоміку. Такую думку выказаў былы віцэ-прэм’ер Польшчы і міністр фінансаў Лешэк Бальцэровіч, аўтар балючых, але эфектыўных рэформ пачатку дзевяностых.

“Выразны і канкрэтны план дзей для каманды – гэта першае, што неабходна цяпер мець Украіне”, – сцвярджае Бальцэровіч. Паводле былога высокапасадоўцы, лепш вырашаць усё і адразу, чым паступова і патроху. Менавіта такая стратэгія і дала плён Польшчы. Цяпер польская эканоміка – адна з найпаспяховых у Еўропе.

Сітуацыя ў сучаснай Украіне вельмі падобная да той, у якой апынулася Польшча напачатку дзевяностых гадоў. Але Польшча тады не ваявала. “Вайна, аднак, не нагода для таго, каб не рабіць рэформам, а нагода рабіць іх як мага найхутчэй”, – перакананы аўтар польскай “шокавай тэрапіі”.

Беларускае Радыё Рацыя, Украіна

Фота mediaport.ua