Тэрарыст-смяротнік атакаваў байцоў АТА
Тэрарыст-смяротнік падарваўся каля армейскага блакпоста на ўсходзе Украіны. Паблізу пасёлка Каменка Данецкай вобласці ля блокпаста быў узарваны аўтобус з выбухоўкай. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар антытэрарыстычнай аперацыі (АТА) на ўсходзе Украіны Уладзіслаў Селязнёў. Блакпост належыць украінскай арміі.
Па папярэдніх дадзеных, падрыў быў здзейснены смяротнікам. Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыіні з боку арміі, ні з бокусепаратыстаў не паступала. Пра ахвяры і пацярпелых нічога не паведамляецца.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота rus-obr.ru