Тэрарыстычны акт у Харкаве



Уначы ў двары аднаго з дамоў адбыўся моцны выбух. Невядомыя знішчылі пазашляхавік, які выкарыстоўваўся ў АТО.

a3b55558eccb4a24f1ba7289e4403d53

Паведамляе наш карэспандэнт Марцін Война:

– Выбух прагрымеў а 5-й раніцы ў адным з Харкаўскіх мікрараёнаў і быў такі моцны, што ў навакольных дамах павыляталі шыбы. У выніку  знішчаны пазашляхавік, які выкарыстоўваўся ў антытэрарыстычнай аперацыі. На шчасце, а ні загіблых, а ні параненых няма. Гэта ўжо не першы выбух у Харкаве. Найбольш рэзанансны тэракт адбыўся 22 лютага, у выніку 4 чалавекі былі забітыя, 10 – параненыя. Сярод гучных здарэнняў апошняга месяца – падрыў аўтамабіля валанцёраў, стэлы з дзяржаўным сцягам і джыпа камандзіра батальёна “Слабажаншчына”. Паводле кіраўніцтва службы бяспекі Украіны, харкаўскія тэракты з’яўляюцца лагічным працягам гібрыднай вайны, якую супраць Украіны вядзе  Расейская Федэрацыя. Мэта – запалохаць грамадзянаў і здэскрыдытаваць украінскія ўлады.

З прычыны блізкасці да зоны антытэрарыстычнай аперацыі і пагрозы новых тэрактаў, горад пераведзены на ўзмоцнены рэжым патрулявання. Да 10-га траўня забаронены ўсе неафіцыйныя мітынгі, шэсці ды іншыя масавыя мерапрыемствы.

Беларускае Радыё Рацыя, Україна

Фота gordonua.com