ТГКанал«Беларусы ў Грузіі» прызналі экстрэмісцкім
Тэлеграм-канал “Беларусы ў Грузіі” прызналі экстрэмісцкім – паведаміў праваабарончы цэнтр “Вясна”. Як стала вядома, рашэнне было прынятае паводле заявы Баранавіцкага міжраённага пракурора яшчэ некалькі дзён таму.
Кажа Сяргей, адміністратар гэтага тэлеграм-канала:
– Для мяне гэта адзначае, як адзнака годнасці за ўсю маю дзейнасць пакуль я раблю. Я ўжо амаль чатыры гады ў актывізме і праваабарончай дзейнасці. Гэта як прызнанне якасці. Я вельмі задаволены. Я адразу напісаў пост у сваім канале. Сябры, дзякуй усім, што вы ёсць. Я вельмі рады яшчэ таму, што колькасць падпісантаў не ўпала, стала больш праглядаў на канале. Я задаволены.
Па словах Сяргея, сярод беларусаў, якія жывуць у Грузіі зараз расце незадаволенасць тым, што адбываецца ў грамадскім жыцці гэтай краіны:
– Шмат чую, што зараз не вельмі задаволеныя гэтым момантам. І пасля пачатку паўнавартаснай мабілізацыі ў Расеі, таксама шмат бачу, што беларусы агучваюць паводзіны так званых уцекачоў з Расеі, якія прытрымліваюцца падтрымкі Z, расейскай агрэсіі ў кірунку Украіны, таму беларусы не задаволеныя.
На канал “Беларусы Грузии / BY in Georgia” зараз падпісана больш за 3,5 тысячы чалавек, якія ці стала жывуць у гэтай краіне, ці плануюць туды пераехаць. Канал амаль штодзень інфармуе пра грамадскае жыццё ў Грузіі, розную інфармацыю па курсах валют, пра тое, дзе шукаць жыллё і іншыя практычныя рэчы.
Беларускае Радыё Рацыя