The Times: Амерыканскія спецслужбы шпіёняць за Пуціным больш за 20 гадоў
Знаходзячыся на пасадзе заммэра Санкт-Пецярбурга, Уладзімір Пуцін удзельнічаў у „разрабаванні дзяржавы”, чым выклікаў цікавасць амерыканскіх спецслужбаў, піша The Times.
Па інфармацыі выдання The Times, спецслужбы ЗША выяўлялі вялікую цікавасць да прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна яшчэ ў 1990-я гады, калі той займаў пасаду намесніка мэра Санкт-Пецярбурга. Пуцін „быў неад’емнай часткай працэсу разрабавання дзяржавы”, піша The Times ў суботу, 18 ліпеня, са спасылкай на словы Рычарда Пэльмера, былога кіраўніка рэзідэнтуры ЦРУ ў Маскве. Па словах Пэльмера, цяперашні кіраўнік расейскай дзяржавы „быў уключаны ў гэты працэс на працягу шэрагу гадоў”.
Нягледзячы на збор інфармацыі амерыканскімі спецслужбамі, пра фінансы Пуціна вядома мала, гэтак жа як і пра тое, „ці схаваны яны”, піша The Times.
