Томаш Сіманяк: Выпрацоўваем план ўзмацнення бяспекі нашай краіны



Узмацненне усходняй мяжы, перагляд усходніх гарнізонаў размешчаных ў Седльцах, Сувалках і Беластоку – мэта паездак міністра абароны і віцэ-прэм’ера Польшчы Томаша Сіманяка.

5dc94d

“Выпрацоўваем план ўзмацнення бяспекі нашай краіны”, – гаварыў 13 лістапада на брыфінгу ў Беластоку Томаш Сіманяк

– Узрастае роля Беластоку і памежных гарнізонаў на ўсходзе ў ваяводстве Падляшскім. Разведвальныя брыгады будуць узмоцненыя цягам бліжэйшых гадоў, а кіраўніцтва гэтых брыгадаў будзе размешчанае ў Беластоку.

Па словах Міністра камандаванне разведвальнай брыгады будзе размешчана якраз ў Беластоку, у планах да 2017 году. Цяпер трэба  збудаваць неабходную для гэтага інфраструктуру.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя