Томаш Ціханюк: Часцінка беларускасці ёсць у кожным дзіцячым малюнку



У Музеі і Асяродку Беларускай культуры ў Гайнаўцы прадставілі вынікі конкурсу дзіцячага малюнку “Я нарадзіўся тут”.

Пра галоўную ідэю конкурсу распавёў дырэктар установы Томаш Ціханюк:

 – Хочам паказаць дзецям і моладзі, што тэма нашай Малой Айчыны, тэма Бацькаўшчыны вельмі важная ў жыцці кожнага чалавека. І пры нагодзе можна звярнуць увагу і настаўнікаў, і бацькоў, каб яны надавалі больш увагі на карані, на продкаў  сваіх дзецей.

 Сёлета ў конкурсе прымалі ўдзел 140 ўдзельнікаў з Беласточчыны ў розных узроставых намінацыях. Выстава малюнкаў-пераможцаў даступная для агляду ў Музеі і Асяродку Беларускай культуры ў Гайнаўцы.

 

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя