Тоні Эбат: На месцы падзеньня Боінга застаюцца парэшткі загінулых



Прэм’ер-міністар Аўстраліі Тоні Эбат заявіў, што парэшткі ахвяраў авіякатастрофы на ўсходзе Украіны ўсё яшчэ застаюцца ў раёне, дзе 17 ліпеня ўпаў «Боінг». Паводле Эбата, аўстралійскія следчыя маюць доступ да месца катастрофы і працягваюць выяўляць парэшткі, якія ляжаць пад адкрытым небам.

Сярод загінулых – 37 грамадзянаў Аўстраліі і людзей, якія пастаянна жывуць у гэтай краіне. Больш за палову ўсіх загінулых – падданыя Нідэрляндаў. Усяго ў лайнэры «малайзійскіх авіялініяў», які ляцеў з Амстэрдаму ў Куала-Лумпур, было 298 пасажыраў і чальцоў экіпажу.

Аўстралія накіроўвае ў Еўропу каля двух сот паліцыянтаў для аховы тэрыторыі падзення лайнэра падчас расьсьледаваньня, якое праводзіцца пад кіраўніцтвам нідэрляндзкага боку.

Па сцьвярджэнні ўкраінскіх уладаў, на месцы катастрофы былі знойдзеныя парэшткі каля двухсот чалавек. Першы авіярэйс з ахвярамі вылецеў у Нідэрлянды 23 ліпеня, праз шэсць дзён пасля катастрофы. Сёньня, як чакаецца, з Харкава ў Нідэрлянды вылеціць апошні самалёт з выяўленымі парэшткамі загінулых.

Беларускае Радыё Рацыя