Тоня Фядорчанка: Апошні год шмат што змяніў
Апошні год шмат што змяніў. Украіна і ўкраінцы сталі яшчэ мацнейшымі. Ёсць вялікая надзея на тое, што ўсе ўкраінскія тэрыторыі будуць вернутыя. Хаця часамі гэтаму няма пакуль ніякага тлумачэння і нейкіх канкрэтных прагнозаў.
Вайна на вуліцах адчуваецца, хаця жыццё на першы погляд выглядае мірным, распавяла ўкраінская грамадская дзяячка Тоня Фядорчанка, якая жыве ў Кіеве:
– Пастаянныя паветраныя трывогі, у апошні тыдзень яны вельмі частыя. Але дзякуючы таму, што праводзяцца інфармацыйныя кампаніі, з’явілася вялізная надзея, што настане пераломны момант. Адчуванне, што будзе пераломны момант, вельмі хочацца верыць у поспех нашых вайскоўцаў.
Расейская агрэсія на Украіну цягнецца 399-ты дзень. Для правядзення паспяховага контрнаступу ўкраінскі бок патрабуе больш зброі, якая верагодна з’явіцца ў траўні.
Беларускае Радыё Рацыя