Топ-5 самых незвычайных спосабаў кантрабанды
Цыгарэты, схаваныя ў шынах, паліўных баках і іншых частках машыны ўжо не здзіўляюць. Такія ўпадабаныя месцы, куды хаваюць кантрабанду, ужо даўно вядомыя мытні. Але чалавек – істота творчая, а кантрабандыст – гэта таксама чалавек і, вядома, творчы, хоць і не шукае славы. Зрэшты, папулярнасць усё ж такі да іх часам прыходзіць, але адкрываюць гэтыя таленты не прадзюсары і прамоўтэры, а мытнікі.
5-е месца літоўцы прысудзілі адразу некалькім насільшчыкам ежы праз мяжу. Беларускія цыгарэты закладвалі ў кансервы, пакавалі ў пачкі з сокам і маскіравалі пад сухое дзіцячае харчаванне.
4-е месца атрымаў прадавец кніг з Амерыкі, які пасылаў сваім падпісчыкам за 20 $ абыходзячы мытныя плацяжы ўнутры кніжак дарагія тэлефоны і нават наўтбук.
3-е месца дасталася „цеплалюбіваму” беларусу, які апрануў на сябе незвычайную камізэльку, «якая грэла» свайго гаспадара 60-ю пачкамі цыгарэт, якія знаходзіліся ўнутры .
2-е месца ў беларускага калегі літоўскіх мытнікаў (сёння верагодна ўжо былога), які па легендзе ехаў у Літву ў госці і перавозіў у скрынках з цукеркамі прысмакі дзецям, а на самой справе вёз цыгарэтныя гадасці для бацькоў, і нічога дзецям.
1-е месца дасталася фабрыцы вокнаў. Модныя люстраныя вокны, якія накіроўваліся з Літвы ў Швецыю не выклiкалi б цікавасці ў мытнікаў, калі б не высветлілася, што абодва бакі акна адлюстроўваюць. Як праз іх глядзець? Ня трэба праз іх глядзець, бо ўнутры схаваныя ад людскіх вачэй 6,5 тысяч пачкаў цыгарэт „Фэст” з Гародні.