Трагедыя каля Гайнаўкі: у агні загінулі дзеці



Трагедыя каля Гайнаўкі на Падляшшы. Двое дзетак загінулі ў агні ў вёсцы Хітрая ўвечары 23 лістапада, у выніку пажару ў драўляным доме. На гэтым момант сярод прычынаў пажару называецца іскра ў печы. Па інфармацыю мы звярнуліся ў Павятовую ўправу дзяржаўнай пажарнай службы ў Гайнаўцы:

9ef4a9a429ae0bd0bc821d99a02f1e20

Пажарнікі, калі прыбылі на месца пажару, а гэта пяць машын, не змаглі адразу ўвайсці ў дома. Агонь праз вокны і дзверы выходзіў ужо вонкі. Мы атрымалі інфармацыю ад дзядулі з бабуляй, што ў доме надалей знаходзяцца дзве дзяўчынкі, але, на жаль, адразу ўвайсці мы не змаглі. Пасля таго, як мы атрымалі магчымасць увайсці ў дом, калі пажар быў крыху патушаны, ратаўнікі знайшлі дзяўчынак, але выратаваць іх ужо не змаглі.

Старэйшыя асобы, пад апекай якіх знаходзіліся дзеці, спрабавалі ратаваць унукаў, але ў выніку самі атрымалі апёкі. Найбольш пацярпеў мужчына, у якога апёкі верхніх дыхальных шляхоў, рук і галавы.

Войт гміны Гайнаўка Люцына Смактуновіч абяцае ўсебаковую падтрымку для сям’і, у тым ліку і фінансавую:

Я была таксама на месцы здарэння, гаварылі мы таксама з сям’ёй ужо так больш спакойна. У доме, які гарэў, жыць ужо, напэўна, не атрымаецца. Мы цяпер арганізуем збор дапамогі, таксама аказаная ўжо першая фінансавая дапамога ў памеры тысячы злотых для бабулі. Яе выпісалі з бальніцы, а яна не мае фактычна нічога, таму гэта грошы на адзенне. Далейшыя нашыя дзеянні будуць таксама залежаць ад таго, у якім стане будзе знаходзіцца дзядуля.

Люцына Смактуновіч кажа, што найперш у пытанні дапамогі будуць арыентавацца на патрэбы самой сям’і. Яна расказала, што маці дзяўчынак атрымала псіхалагічную апеку, цяпер яна знаходзіцца разам са сваімі братамі. Бацька дзяўчынак – на працы за мяжой. Дом, які гарэў, застрахаваны. Вядома таксама, што стараства паабяцала дапамагчы ў выпадку патрэбы з сацыяльным жыллём для сям’і. Як расказала войт Гайнаўкі, людзі пачалі ўжо самі звяртацца да іх з прапановамі пра дапамогу.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя.

Фота radio.bialystok.pl