Трагедыя ў польскіх Татрах



9 асобаў, у тым ліку 2 дзяцей – загінулі. Больш за 150 чалавек – пацярпелі. Гэта трагічны вынік буры з маланкамі, якая прайшла над польскімі Татрамі ў чацвер, 22 жніўня.

Увечары ў Закапанэ выехаў прэм’ер-міністр краіны Матэвуш Маравецкі:

– Хацеў бы выразіць найглыбейшае спачуванне сем’ям загінулых асобаў. З таго, што вядома, чатыры асобы не перажылі гэтых вельмі гвалтоўных, вельмі рэдкіх бураў, вельмі зменлівага надвор’я, якое было і прывяло да гібелі чатырох асобаў – двое дзяцей і дзве дарослыя асобы. Службы вельмі аператыўна пераправілі ўсіх пацярпелых асобаў у шпіталі. 

Трагедыя адбылася ў раёне гары Гевонт i Чэрвонэ Верхы. Сярод шматлікіх пацярпелых ёсць асобы з моцнымі апёкамі, з пашкоджанымі касцямі галавы, многія маюць пашкоджанні, якія паўсталі ў выніку хуткай спробы ўцячы. Для ратавання людзей былі задзейнічаныя ратаўнічыя верталёты і шмат іншай тэхнікі.

Беларускае Радыё Рацыя