Траіх палякаў абвінавачваюць у збіцці беларусаў
Трое маладых палякаў з Галдапа, што ў Вармінска-Мазурскім ваяводстве, абвінавачаныя ў збіцці групы беларусаў. Акруговая пракуратура ў Сувалках адзначае, што інцыдэнт меў прыкметы нацыянальнай дыскрымінацыі. Палякам пагражае да 7,5 гадоў пазбаўлення волі.
8 красавіка трое жыхароў Галдапа напалі на групу беларусаў, якія жывуць і працуюць у гэтым горадзе. У дачыненні да сямі беларусаў хуліганы выкарысталі слёзатачывы газ, дваіх білі кулакамі, а аднаго – бутэлькай па галаве.
Паліцыя затрымала хуліганаў, якія прызналі сваю віну. Яны сказалі паліцыянтам, што ім не спадабалася, што мужчыны размаўляюць «па–руску». Пракуратура высунула ім абвінавачанні ў збіцці і пагрозах на фоне нацыянальнай дыскрымінацыі ў дачыненні да грамадзян Беларусі. Падазраваныя знаходзяцца на свабодзе, пад наглядам паліцыі.
У Галдапе жывуць і працуюць амаль 200 беларускіх грамадзян.
Паводле superstacja.tv