Транспарт з гуманітарнай дапамогай для мігрантаў у Беларусі чакае на мяжы
Па-ранейшаму няма рашэння ўладаў Беларусі аб прыёме польскай гуманітарнай дапамогі для імігрантаў, якія размясціліся ля вёскі Уснаж-Гурны на Падляшшы. Калона з намётамі, коўдрамі, лагерамі і сродкамі гігіены стаіць перад памежным пераходам у Баброўніках.
Грузавік, які выехаў уначы з Дзяржаўнага агенцтва стратэгічных рэзерваў цяпер знаходзіцца на стаянцы ў некалькіх сотнях метраў ад пераходу ў Баброўніках. Яго кіроўца чакае рашэння ўладаў Беларусі, ці зможа ён уехаць у Беларусь. Пакуль няма адказу рэжыму Аляксандра Лукашэнкі на дыпламатычную ноту Міністэрства замежных спраў Польшчы, у якой польскі ўрад заявіў пра гатовасць дапамагчы мігрантам. Не чакаючы рашэння беларусаў, польскія ўлады адправілі транспарт. У паўпрычэпе грузавіка 8 намётаў, 80 ложкаў, 160 коўдраў і 80 піжам, сродкі асабістай гігіены і генератары электраэнергіі, – паведаміў прэзідэнт Урадавага агенцтва стратэгічных рэзерваў Міхал Кучмяроўскі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Улі Шубзды