Травеньскія святы ў Польшчы пройдуць без афіцыйных масавых мерапрыемстваў



2 траўня – Дзень сцяга Польшчы. Свята адзначаецца ў адпаведнасці з папраўкай да Закона аб гербе, колерах і гімне Рэспублікі Польшча, прынятай Соймам 20 лютага 2004 года. А 3 траўня ў Польшчы адзначаюць Дзень Канстытуцыі.

У гэтым годзе травеньскія святы – Нацыянальны дзень Канстытуцыі 3 траўня, а таксама Дзень сцяга і  Дзень Палоніі і палякаў за мяжой, якія прыпадаюць на 2 траўня, будуць адзначацца ў адпаведнасці з рэжымам, прынятым для пандэміі.

Святкаванне травеньскіх святаў будзе максімальна абмежавана. У Беластоку ўскладуць кветкі да помніка маршалу Юзэфу Пілсудскаму, побач узнімуць бела-чырвоны нацыянальны сцяг на мачту. 

Прэзідэнт Беластоку Тадэвуш Трускаляскі заклікаў жыхароў упрыгожваць свае вокны і балконы сцягамі.

Беларускае Радыё Рацыя