„Трэба быць разам” 25 сакавіка! Беларускае Радыё Рацыя ў Гародні



23 сакавіка ў Гародні праходзілі святкаванні 101-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. На святкаванні Дня Волі прысутнічала Беларускае Радыё Рацыя, якое аператыўна перадавала актуальную інфармацыю нашым слухачам і чытачам сайта. Радыё Рацыя было таксама і „бачнае”, дзякуючы ўсталяваным рэкламным банэрам, якія змаглі ўбачыць некалькі тысяч чалавек, што сабраліся на святочным канцэрце ў Каложскім парку Гародні.

Беларускае Радыё Рацыя