Трэці тыдзень знаходзяцца мігранты на польска-беларускай мяжы ля Уснара
Зменшылася колькасць мігрантаў, якія ўжо трэйці тыдзень знаходзяцца ля польска-беларускай мяжы каля Уснара, паведаміла прэс-афіцэр памежнай аховы, падпаручнік Анна Міхальска. Паводле пагранічнікаў, цяпер група мігрантаў налічвае 28 чалавек, у тым ліку чатыры жанчыны. Фонд „Оцалене”, які пры дапамозе мегафонаў кантактуе з мігрантамі, паведамляе, што знаходзяцца там 32 мігранты і што ўсе яны афганцы.
Памежная ахова паведамляе, што цягам апошніх сутак памежнікі прадухілілі 55 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы з боку Беларусі. Паводле дадзеных памежнай аховы, з пачатку жніўня гэты адрэзак мяжы чужаземцы спрабавалі перасекчы звыш 3 тысяч разоў.
Цягам некалькіх дзён на польска-беларускай мяжы на Падляшшы працягваецца пабудова 2,5-мятровага плоту з калючага дроту.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: PAP/Artur Reszko