Трэнерцы Наталлі Лешчык, якая ўцякла з Беларусі, улады Беластоку далі кватэру



Наталля Лешчык уцякла з Беларусі з-за пераследу, з якім сутыкнулася там. Яна не толькі былы спартовец, трэнер, але і спартыўны псіхолаг. Ужо некаторы час яна трэніруе гімнастак з клуба BRAWO Białystok.

fot. Edyta Wołosik

Мы падрыхтавалі кватэру з рэсурсаў TBS, бо гэта магчыма ў выпадку, калі патрэбныя гораду выдатныя людзі, і мы лічым, што ў дадзеным выпадку гэта так. Мы спадзяёмся, што спадарыня Наталля падтрымае маладых спартовак і што дзякуючы свайму досведу беластоцкая спартоўка зможа ў будучым заваяваць алімпійскі медаль у мастацкай гімнастыцы, – кажа намеснік мэра горада Адам Мусюк.

Наталля Лешчык за ўдзел у акцыях пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, а пазней за выступы супраць вайны ва Украіне была звольненая з пасады псіхолага нацыянальнай каманды сваёй краіны. Баючыся далейшага пераследу і рэпрэсій, яна ўцякла ў Польшчу, дзе папрасіла гуманітарную візу.

Яна падкрэсліла, што вельмі ўдзячная за магчымасць адчуваць сябе ў бяспецы ў Беластоку, за кватэру, вельмі ўдзячная Польшчы.

Паводле Радыё Беласток