Трэцяе байдарачнае паломніцтва ў Супрасль



z14416294Q,Wierni-pielgrzymuja-do-SupraslaКаля шасці дзясяткаў чалавек удзельнічае ў трэцім байдарачным паломніцтве з Гарадка ў Супрасльскі манастыр на свята Супрасльскай іконы Божай Маці. Гэта перадусім сябры праваслаўных брацтваў з Падляшскага ваяводства. Паломнікі пачалі падарожжа ў месцы, дзе манахі, якія жылі ў Гарадку, пусцілі па рацэ крыж, а ў месцы, дзе ён спыніўся, заснавалі новы манастыр. Кажа настаяцель прыхода Нараджэння Божай Маці ў Гарадку, айцец Мікалай Астапчук:

–     Ідзём і мы гэтым жа шляхам, якім плыве рака Супрасль. Напэўна, яна не тая самая – рака змянілася. Але дух людзей поўны веры, малітвы і надзеі на божае бласлаўленне. Кожны хоча гэтай ракой даплысці да Супрасля і пакланіцца нашай вялікай святыні.  

Напрацягудвухдзён паломнікі праплывуць каля сарака кіламетраў. Сёння яны будуць начаваць у Залуках, дзе сустрэнуцца таксама з гісторыкам, прафесарам Яўгенам Мірановічам, які раскажа пра гісторыю Супрасльскага манастыра. Паломнікі прыплывуць у Супрасль у нядзелю пасля поўдня.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота  bialystok.gazeta.pl