Трэцяя гадавіна рэвалюцыі Годнасці ў Варшаве



Трэцяя гадавіна рэвалюцыі Годнасці сабрала на марш вялікую колькасць беларусаў Варшавы. Бацькі прывялі з сабою дзяцей. Мноства сцягоў і плакатаў. Быў пройдзены вялікі шлях ад Пражскага парка да пляца Каперніка.

Нягледзячы на  неспрыяльнае надвор´е,  доўжылася мерапрыемства 3 гадзіны. Шмат было сказана, спета. Нягледзячы на паразу рэвалюцыі, людзі вераць у перамогу. Надзея і радасць ад сустрэчы панавала ў натоўпе. Кажа ўдзельнік акцыі – палітолаг Дзмітрый Балкунец:

– Маральны дух і сябе, і людзей бачыць светлыя твары тых, хто верыць у змены ў краіне. І добра, што людзі прыходзяць, выходзяць. Але я лічу, што ўсю гэтую энергію трэба накіроўваць на стварэнне. Я абсалютна ўпэўнены, што калі-небудзь, спадзяюся, у недалёкай будучыні, у Беларусі ўзнікнуць змены, усе людзі, якія выходзяць на гэтыя маршы, усё гэтую энергію накіруюць на тое, каб краіна мянялася.

На акцыі можна было набыць цішоткі з нацыянальнымі ўзорамі і ўпрыгожванні ў нацыянальным стылі. Мерапрыемства скончылася, але людзі яшчэ доўга ажыўлена гаварылі між сабой.

Беларускае Радыё Рацыя