„Тройца” прыехала ў Чаромху з новай праграмай
Пачаўся ХХІІ фестываль «З вясковага панадворка» ў Чаромсе. На працягу трох дзён фальклорнага фесту выступаюць гурты з розных краінаў – Вугоршчыны, Аргентыны, Альбаніі ды Беларусі. Пасля шасцігадовага перапунку на сцэну ў Чаромсе вяртаецца фальклорны гурт „Тройца”. Паводле лідара гурта Івана Кірчука, „Тройца” падрыхтавала новы музычны матэрыял.
– Маем новую праграму. Зараз «Троіца» працуе ў студыі. Мы сябруем з Басяй і Мірыкам шмат гадоў. Сустракаліся па-рознаму, нават у Беластоку, калі запісвалі «Сон-траву» на радыё «Беласток». Таму з задавальненнем прыехалі і ўдзячныя за запрашэнне.
Сёння, 22 ліпеня, другі дзень фестывалю “З вясковага панадворка” ў Чаромсе. Арганізатары запрашаюць на майстар-класы спеву, рукадзелля ды танцаў. Зоркай вячэрніх канцэртаў будде польскі гурт „Раз Два Тры”.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя