Прэзідэнт Беластоку расказаў пра змаганне з каронавірусам



Рост колькасці выпадкаў каронавірусу ў Падляшскім ваяводстве на гэты момант невялікі. Паводле апошніх дадзеных на 24 сакавіка, у рэгіёне пацверджана сем выпадкаў заражэння Covid-19, а 2 тысячы 331 чалавек знаходзіцца на каранціне. Усяго выканалі 608 тэстаў.

Падчас штодзённай анлайн-канферэнцыі прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі распавёў пра выдзяленне дадатковых сродкаў на барацьбу з каронавірусам:

– Мы маем у рэзерве больш за 2 мільёны злотых на закуп найбольш патрэбнага абсталявання, аксесуараў, масак, сродкаў для дэзынфекцыі, а таксама для абсталявання каранцінных  месцаў, каб мы маглі агулам за гэтыя грошы ў тых стацыянарных аддзяленнях лепш паклапаціцца пра наша здароўе.

У чарговы раз прэзідэнт Трускаляскі заклікаў жыхароў да салідарнасці і да таго, каб прытрымлівацца ўведзеных на дзяржаўным узроўні абмежаванняў, заставацца па магчымасці дома, і выходзіць толькі з канкрэтнымі мэтамі і патрэбамі.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя