Тры чалавекі на Падляшшы абследуюцца на каронавірус



Пра гэта паведаміў ваяводскі санітарны інспектар Эльжбета Крашэўская.

У асобаў, якіх абследуюць, узялі дыягнастычны матэрыял. Вядома, што адна з іх знаходзіцца ў бальніцы ў Ломжы.

У той жа час пад эпідэміялагічным наглядам у рэгіёне знаходзяцца 106 чалавек. Яны могуць свабодна перамяшчацца, але часта мераць тэмпературу і быць у пастаянным кантакце з санітарнымі службамі. 

У Беластоку ўсе бальніцы ўвялі забарону на наведванне пацыентаў або абмежавалі гэтае наведванне.

Беларускае Радыё Рацыя