Тры назвы вуліц на Падляшшы «дэкамунізаваныя»



Тры назвы вуліц на Падляшшы «дэкамунізаваныя». Сярод іх аказалася беластоцкая вуліца «Першай Арміі Польскага войска» перайменаваная на «Беластоцкай бітвы». Дэкамунізаваны быў таксама ў двух гарадах пісьменнік Леан Кручкоўскі. У Беластоку цяпер ўзнікне вуліца Тадэуша Гайцы, а ў Клеосіне ксяндза Януша Валероўскага. Затое не зменіцца назва вуліцы Янкі Купалы ў Гайнаўцы, паведаміў ваявода Багдан Пашкоўскі. Паводле яго слоў няма яшчэ інфармацыі з Інстытута нацыянальнай памяці пра змену вуліцы Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляшскім:

Я пачакаю на тое абгрунтаванне і не хачу выказвацца. З аднаго боку мы ўсе свядомыя, што націск у асобе Тарашкевіча кладзецца на развіццё культуры, беларускай мовы, але і ягоную палітычную дзейнасць не аспрэчыць. І невядома, што тут пераважыць.

Вуліца існуе ў Бельску Падляшскім з 1987 года. У горадзе дзейнічае таксама агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання як дадатковай імя Браніслава Тарашкевіча.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток