Новыя выпадкі заражэння COVID-19 на Падляшшы (абноўлена)
Па дадзеных службаў, на Падляшшы зафіксаваныя чарговыя выпадкі заражэння каронавірусам.
Гэта пажылы мужчына з Ломжы, маладая жанчына з Семятыцкага павету, а таксама пажылая жанчына і мужчына сталага ўзросту з Беластока.
Усе чатыры асобы шпіталізаваныя. Былі праведзеныя эпідэміялагічныя дзеянні сярод бліжэйшага атачэння заражаных.
Усяго ў Падляшскім ваяводстве пацверджаны 32 выпадкі заражэння COVID-19.