„Трыяда” ў Беластоку
Царкоўныя песні ў выкананні трох сясцёр прагучалі ў Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку. Тут свой альбом прэзентаваў сямейны калектыў „Трыяда” з Макаўкі.
Кружэлка „Тры анёлы” ўжо другая па ліку.
Паводле кіраўніцы калектыва Анны Пятроўскай, яны выступаюць не толькі на аглядах беларускіх песень, але і на царкоўных фестывалях:
– Ёсць некалькі песень з „Багагласніка”, ёсць сакральная музыка. Калі мы кудысьці ехалі, то выступалі з сакральнай музыкай. Так назбіралася, тое што мы рыхтавалі на міжнародны фестываль у „Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі” і ў Варшаву на „Хрысціянскі агляд”.
Сёстры з „Трыяды”: Уршуля, Юстына і Анна, выступаюць на конкурсах і аглядах ужо 20-ць гадоў. Яны былі шматразовымі лаўрэатамі фестывалю „Беларуская песня” і ўдзельнікамі агульнапольскага агляду народных калектываў і спевакоў у Казімежы Дольным.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя