Царква прыгадвае святога пакутніка Гаўрыіла



Трэцяга траўня Царква прыгадвае святога пакутніка-дзіцяці Гаўрыіла Заблудаўскага. Галоўныя святкаванні ў гонар святога Гаўрыіла праходзяць у праваслаўным жаночым манастыры Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў Зверках, што на Падляшшы. Там, у царкве, у гонар святога знаходзяцца зараз і ягоныя мошчы. “Гэта святы, які вырас на нашай зямлі,” – кажа айцец Андрэй Місеюк:

–  Хоць ён і быў дзіцяці, але для нас ён заўсёды будзе прыкладам адданасці і вернасці сваёй веры, прыкладам мужнасці. 

Трэба памятаць, што ён вырас і жыў у часы, калі праваслаўная царква пераследавалася.

Святкаванні ў манастыры ў Зверках пачаліся яшчэ ўчора. Святы пакутнік Гаўрыіл уваходзіць таксама ў лік святых беларускай зямлі.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Зверкі

Фота аўтара