Цацкі і гульні з мінуўшчыны жыхароў Арлянскай гміны
Фотавыставу ды цацкі, сабраныя і зробленыя дзеткамі, можна было пабачыць у час падвядзення вынікаў праекта “Звычайная цацка, а раскалыхае, развесяліць…” у пачатковай школе з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Орлі.
Арлянскі фонд „EDM” заснаваны настаўнікамі школы супольна з вучнямі, якія даследавалі, чым і ў што гулялі ў дзяцінстве іх быцькі і дзяды. Кажа Альжбета Цюлькевіч з фонду „EDM”:
– Мы хацелі сабраць як найбольш забавак, але аказалася, што калісьці людзі не бавіліся імі. Таму сабралі няшмат забавак. Але атрымаўся іншы эфект: людзі вельмі цікава расказвалі, як бавіліся. Гэта мог быць лісток, шкельца – што заўгода. Тое, што знаходзілі на падворку, тым і бавіліся.
Праект праводзіўся з ліпеня. Удзельнікі наведалі тры вёскі арлянскай гміны: Орлю, Шчыты і Крывятычы, дзе распытвалі і запісвалі ўспаміны жыхароў. Праходзілі таксама заняткі, на якіх дзеткі выконвалі цацкі. Праект прафінансаваны праграмай “Дзейнічай лакальна”.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара