ЦБС запрашае на прэсавую канферэнцыю з удзелам былога следчага з беларусі Андрэя Астаповіча



Шаноўнае спадарства!

Запрашаем на прэсавую канферэнцыю ЦЭНТРУ БЕЛАРУСКАЙ САЛІДАРНАСЦІ

дзе сваю гісторыю распавядзе былы следчы з Беларусі

Андрэй Астаповіч,

які звольніўся са Следчага Камітэту і заклікаў у сваіх сацсетках «выгнаць дыктатара». Яго затрымалі ў расейскім Пскове.

Як былы следчы апынуўся ў Варшаве? Якімі метадамі ўлады палююць на нязгодных з рэжымам не толькі ў Беларусі, але і ў Расеі? Хто можа абараніць такіх людзей за мяжой? Ды як павінна рэагаваць міжнародная супольнасць?

Падчас прэсавай канферэнцыі будзе прадстаўлены дакумент iSANS – «Беларусь – нараджэнне нацыі ці паглынанне імперыяй Пуціна. У ін спіс рэкамендацый па дзеяннях міжнароднага дэмакратычнай супольнасці ў адказ на беларускі крызіс у бліжэйшыя тры месяцы», якія выходзіць за рамкі папярэдніх дзеянняў для Еўразвязу і ЗША, міжнародных арганізацый, альянсаў нацыянальных урадаў.

Прэс-канферэнцыя адбудзецца 14 верасня а 9 00 па адрасе ul. Mazowiecka 12, 3 паверх, кантактны тэлефон 722 722 500.

Нас яднае салідарнасць!

З павагай, каманда ЦБС