Цела мужчыны знайшлі на беларуска-польскай мяжы
Памежны камітэт Беларусі паведамляе, што ноччу 20 снежня на мяжы з Польшчай знойдзены труп мужчыны неславянскай знешнасці.

Як паведамляе ведамства, “пры першасным аглядзе загінулага выяўлены сінякі на твары і канечнасцях. Сярод рэчаў выяўленыя дакументы грамадзяніна Сірыі і пастанова пра дэпартацыю ад 19 снежня 2022 года з забаронай уезду на тэрыторыю Польшчы і іншыя дзяржавы Шэнген тэрмінам на 3 гады, выдадзеная камендантам пляцоўкі Памежнай аховы Польшчы ў Баброўніках”. Таксама ў дакументах мужчыны прысутнічае расейская віза.

З пачатку году зафіксавалі шэсць смерцяў на граніцы з Польшчай. Целы мігрантаў знаходзілі ў красавіку, кастрычніку і лістападзе.
