Цэнтр беларускай салідарнасці ў Варшаве прыпыніў дапамогу ў легалізацыі
„Цэнтр беларускай салідарнасці” прыпыняе кансультацыі па легалізацыі беларусаў у Польшчы. Эксперты ЦБС некалькі гадоў бясплатна давалі юрыдычныя кансультацыі беларускім грамадзянам.
Прыпыненне звязана з вялізным наплывам паведамленняў аб дапамозе і абмежаванай колькасцю супрацоўнікаў юрыдычнага аддзела, тлумачаць у арганізацыі.
Там адзначаюць, што перапынак у дапамозе працягнецца да 31 студзеня. Але гэта не тычыцца зваротаў, звязаных з атрыманнем міжнароднай абароны, а таксама іншых кансультацыяў і дапамогі.
Калі ваша сітуацыя патрабуе неадкладнага рашэння, вы можаце звярнуцца за дапамогай да наступных арганізацый:
Stowarzyszenie Interwencji Prawnej (Асацыяцыя прававога ўмяшання),
Polskie Forum Migracyjne (Польскі міграцыйны форум),
Centrum Wielokulturowe w Warszawie (Мультыкультурны цэнтр у Варшаве),
Helsińska Fundacja Praw Człowieka (Хельсінкскі фонд па правах чалавека),
Fundacja dla Somalii (Фонд для Самалі).
Беларускае Радыё Рацыя