Цэнтр Беластока з паветра



Рынак Касцюшкі ў Беластоку з’яўляецца часткай ансамбля, які стаў свайго кшталту візітоўкай, а таксама самым цэнтрам горада. Гісторая плошчы пачынаецца ў 1753 годзе, калі пасля пажару, Ян Клеменс Браніцкі, тады ўладальнік горада, пачаў перабудову.

Адным з найважнейшых будынкаў, размешчаных на плошчы Касцюшкі, з’яўляецца ратуша з гадзіннікавай вежай, дабудаванай у 1761 годзе. Цікава тое, што збудаваны Янам Клеменсам Браніцкім аб’ект ніколі так і не стаў рэзідэнцыяй гарадскіх уладаў.

Першапачаткова ў ратушы размяшчаліся гандлёвыя прылаўкі, большасць з якіх належалі габрэйскаму насельніцтву. У 1939 годзе саветы знішчылі ратушу, але ў 1954-1958 яна была адбудавана па праекце архітэктара Крыстынай Хайнацкай.

У цяперашні час гарадская ратуша з’яўляецца сядзібай Падляшскага музея.

polskazdrona.pl