Цэнтр дапамогі бежанцам з Беларусі і Украіны ў Беластоку адкрыў збор сродкаў



Ужо год у Беластоку дзейнічае Цэнтр дапамогі бежанцам з Беларусі і Украіны, створаны як прыватная ініцыятыва для часовага пражывання такіх асобаў.

Зараз дапамога спатрэбілася самому Цэнтру: адкрыты збор сродкаў на аплату камунальных паслуг. Кажа прадстаўніца Цэнтра дапамогі бежанцам з Беларусі і Украіны Юлія Грэбень:

– Засталося сабраць шэсць тысяч злотых. Калі застануцца грошы, то мы заплацім далей. Сюды прыязджаюць людзі па палітычных прычынах з адным заплечнікам. Дзецям трэба есці, патрэбныя дакументы, а дакументы трэба афармляць. Можа знойдзецца чалавек, які зможа прыехаць, узяць адну квітанцыю і сказаць, што я хачу яе аплаціць. Мы будзем вельмі радыя. Можа быць хтосьці проста прыедзе да нас у госці, папіць гарбаты, пазнаёміцца.

Таксама ў Цэнтры збіраюць прадукты харчавання і гуманітарную дапамогу як для жыхароў дома, так і для жыхароў Украіны.

Дапамогу можна перадаць непасрэдна ў Цэнтры: Melchiora Wańkowicza 29, Беласток.

Кантактны тэлефон: +48 663 084 986

Электронны збор сродкаў на камунальныя паслугі: https://zrzutka.pl/64ufww

Беларускае Радыё Рацыя