„Цэнтр трох культур” у Сухаволі: Будзем рады супрацы з беларусамі



У „Цэнтры трох культур” у Сухаволі прадставілі новыя экспанаты габрэйскай культуры, якія перадалі мясцовыя жыхары.

Пра гатоўнасць прэзентацыі ва ўстанове і беларускіх культурніцкіх праектаў ды экспанатаў, кажа кіраўнік цэнтру Давід Гудэль:

– Думаю, што можам, але гэта ўсё вымагала б арганізацыі з другога боку. Як я сёння ўжо казаў, гэты малы фестываль, пра якія казаў, ладзіць чатыры арганізацыі. Трэба мець партнёра  і файна было б, каб тэматыка пасавала да таго, што мы рабілі дагэтуль.

„Цэнтр трох культур” вядзе сваю гісторыю з 2018 года. Дзейнасць установы накіравана на папулярызацыю хрысціянскай, габрэйскай і мусульманскай культур у Сухаволі.

 

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Вольгі Сямашкі