Цэзарый Карпіньскі і Мікалай Іваноў узнагароджаны за дзейнасць у Беларусі
У беластоцкім Музеі Памяці Сібіры ў Беластоку працягвае працу 7-я міжнародная навуковая канферэнцыя „Палякі на Беларусі ад Студзеньскага паўстання да ХХІ ст.”.

10-га лістапада адбылася Цырымонія ўручэння ўзнагарод Цэнтру Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэту, Таварыству „Wspólnota Polska” і Саюза палякаў Беларусі.
Узнагароды атрымалі дырэктар Польскага інстытуту ў Менску Цэзарый Карпіньскі і прафесар Мікалай Іваноў. Кажа арганізатар канферэнцыі Яраслаў Ксёнжэк:
– Сімвалічная падзяка двум асобам. Шматгадоваму дырэктару Польскага інстытуту Цэзарыю Карпіньскаму, які вельмі заслужаны ў дзейнасці на карысць польскай культуры. Таксама гэта выбітны гісторык Мікалай Іваноў, чалавек сучаснага рэнесансу, біяграфіі якога хапіла б не на адну аповесць і не на адзін фільм пра грамадскую і апазіцыйную дзейнасць у СССР і Польшчы.
7-я міжнародная навуковая канферэнцыя „Палякі на Беларусі ад Студзеньскага паўстання да ХХІ ст.” працягвае працу ў Беластоку. У праграме працяг навуковых выступаў пра становішча польскай мовы ў часы БССР і наведванне Музею войска ў Беластоку.






Беларускае Радыё Рацыя
