Ці будуць на Сакольшчыне спальваць медычныя адпады?



Няма адзінства ў пытанні пабудовы прадпрыемства па спальванні медыцычных адпадаў у Новым Двары, што на Сакольшчыне.

Войт бачыць у гэтым праекце дадатковую крыніцу даходаў, але жыхары баяцца негатыўных наступстваў, напрыклад, такіх як смурод і вялікая колькасць транспарту.

Супраць пабудовы выступае „Клуб актывістаў Сідры”, які ўзначальвае Марыя Бостэльс:

– Войт кажа пра даход у 200 тысяч у год. Няхай ён палічыць, якія могуць быць страты, бо не можа гарантаваць, што не дойдзе да забруджвання.

Таварыства ўжо паведаміла беларускаму боку пра планы пабудовы прадпрыемства на мяжы з Беларуссю, бо яно таксама будзе небяспечна і для жыхароў ды прыроды краіны-суседкі.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя