Стараста гайнаўскага павета застаецца на сваёй пасадзе
На сённяшняй сесіі рады Гайнаўскага павета разглядалася пытанне адклікання гайнаўскага старасты Міраслава Раманюка.
Заяву аб адкліканні склалі партыйныя сябры старасты з Польскай сялянскай партыі. Прычына такога рашэння, паводле заявы райцаў Польскай сялянскай партыі, – неўласцівае выконванне абавязкаў старасты і немагчымасць супрацы.
Аднак супраць заявы аб адкліканні выступілі радныя ад „Гайнаўскай зямлі”.
Для адклікання старасты была неабходная большасць, тры чвэрці, а гэта прынамсі 11 радных Гайнаўскага павета. У радзе Польская сялянская партыя мае 8 прадстаўнікоў, у тым ліку стараста.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота wspolczesna.pl