Ці будзе Польшча набываць кітайскую вакцыну?
Вакцына, якую купляе Польшча, павінна быць адобрана адпаведнымі ўстановамі. Пра гэта заявіў у Першай праграме Польскага радыё намеснік прэс-сакратара кіроўнай партыі “Права і справядлівасць” Радаслаў Фогель. Такім быў яго адказ на пытанне, ці польскі ўрад мае намер набыць кітайскую вакцыну ад каронавіруснай інфекцыі. Паводле яго слоў, рашэнне яшчэ не прынятае.
Фогель адзначыў, што Польшча атрымлівае занадта мала доз прышчэпкі ад вытворцаў, адобраных у ЕЗ, таму магчымыя розныя варыянты. Пра набыццё кітайскай вакцыны польскі прэзідэнт Анджэй Дуда размаўляў у панядзелак з кітайскім лідарам. Сёння гэтае пытанне абмяркоўваецца падчас пасяджэння ўрадавай групы антыкрызіснага кіравання.
Фото: VCG